International conference of developers
and users of free / open source software

FOSS Lviv-2013

March 12, 2013 20:36

3-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя FOSS Lviv-2012 пройдзе ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка 18.04 – 21.04.2013.

Напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў адукацыі;
  2. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў навуцы;
  3. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў бізнэсе;
  4. Свабоднае праграмнае забеспячэнне дома.

Рабочыя мовы канферэнцыі – украінская, руская, беларуская, польская, англійская. На канферэнцыю запрашаюцца распрацоўнікі, карыстальнікі, IT-менеджэры і ўсе, каго цікавіць выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння.

Задачы FOSS Lviv-2013 – забяспечыць эфектыўныя зносіны і абмен інфармацыяй, абмеркаваць перспектывы развіцця свабоднага праграмнага забеспячэння ў дзелавым сектары, навуцы і адукацыі і ініцыяваць новыя праекты па выкарыстанні свабоднага праграмнага забеспячэння. Даклады і абмеркаванні тычацца практычных аспектаў распрацоўкі і ўкаранення праграм, зніжэння кошту ліцэнзій і абслугоўвання інфармацыйных сістэм.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба да 31.03.2013 зарэгістравацца (гл. больш падрабязную інфармацыю на старонцы аб канферэнцыі).

Тэзісы дакладаў прымаюцца да 31.03.2013.

Арганізатары канферэнцыі:

Author: Dmitriy Kostiuk

Back to news list