17.08.2010
FOSS Sea 2010
07.07.2010
Скончылася канферэнцыя LVEE-2010
16.06.2010
Складзеная праграма LVEE 2010
Сцісла пра канферэнцыю
01-04 лiпеня 2010 г. пад Горадняй адбудзецца VI Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм Linux Vacation / Eastern Europe (LVEE 2010). Імпрэза спалучае стасункі і адпачынак адмыслоўцаў і прыхільнікаў свабоднага праграмавання, у тым ліку для платформы GNU/Linux, але не толькі.
Арганізатары LVEE 2010 – суполка менскіх карыстальнікаў Linux, а таксама дзейныя сябры супольнасці open source з Горадні і Берасця. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы – расійская, беларуская і ангельская.
Заявы на ўдзел прымаюцца да 12 чэрвеня, тэзісы выступленняў – да 24 траўня.
Важным складнікам папулярнасці Linux Vacation / Eastern Europe ёсць яе фармат – мена прафесійным досведам спалучаецца тут з трохдзённымі нефармальнымі стасункамі паміж удзельнікамі на прыродзе. Арганізацыйны камітэт дзейнічае на грунце валантэрства і займаецца зборам тэзісаў выступленняў, складаннем праграмы канферэнцыі, такім чынам забяспечваючы яе высокі прафесійны ўзровень. Фармат канферэнцыі ўлучае слуханне выступленняў, кароткіх выступленняў, удзел у workshop’ах, круглых сталах. Абсяг тэмаў, выяўленых на канферэнцыі, традыцыйна шырокі – ад расказаў пра новыя свабодныя тэхналогіі, праграмныя прадукты і досвед іх укаранення да аналізу праўных і эканамічных бакоў выкарыстання свабодных ліцэнзій.
Выступоўцы, а таксама прадстаўнікі фундатараў і прэсы вызваленыя ад сплаты арганізацыйных унёскаў.
Спіс фундатараў канферэнцыі цяпер узгадняюць. Пра падтрымку LVEE-2010 ужо абвесцілі кампаніі SaM Solutions, Promwad і Локальные сети. Інфармацыйна канферэнцыю падтрымоўвае партал it-job.by.
Падрабязней можна прачытаць на старонцы пра канферэнцыю.
















