FOSS Lviv-2011
December 09, 2010 19:02
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па свабоднаму ПЗ пройдзе з 1 па 4 лютага ў Львове.
Міністэрства адукацыі i навукi Украіны
Львоўскі нацыянальны універсітэт імя Івана Франка
Львоўская група карыстальнікаў Linux
Кіеўскі нацыянальны педагагічны універсітэт імя М. П. Драгаманава
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт
Праект Linux Vacation / Eastern Europe
Iнфармацыйнае паведамленне
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя FOSS Lviv-2011 пройдзе ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка з 1 па 4 лютага.
Напрамкі работы канферэнцыі:
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў адукацыі;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў навуцы;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў бізнэсе;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне дома.
На канферэнцыю запрашаюцца распрацоўнікі, карыстальнікі, IT-менеджэры і ўсе, каго цікавіць выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння.
Рабочыя мовы канферэнцыі – украінская, руская, беларуская, польская, англійская. Атрымаць дадатковую інфармацыю і зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка ці дакладчыка канферэнцыі можна на сайце conference.linux.lviv.ua.
Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба да 25 студзеня 2011 г зарэгістравацца. Тэзісы дакладаў прымаюцца да 11 студзеня 2011.
Запланавана выязное пасяджэнне на гарналыжным курорце Драгобрат.