International conference of developers
and users of free / open source software

Складзеная праграма LVEE 2010

June 14, 2010 12:16

Закончваецца прыманне і апрацоўванне заяваў на ўдзел у канферэнцыі Linux Vacation Eastern Europe 2010.

У гэты час на сайце http://lvee.org 150 чалавек зарэгістраваліся слухачамі і выступоўцамі LVEE 2010.

Цягам трох дзён удзельнікі змогуць пачуць і абмеркаваць блізу трыццаці выступленняў, згуртаваных у наступныя блокі: “Сродкі і тэхналогіі распрацоўвання ПЗ”, “Убудаваныя і партатыўныя сістэмы”, “Сістэмнае адміністраванне і сеткавая інфраструктура”, “Свабодныя ліцэнзіі і праекты”. Акрамя традыцыйна шырока выяўленых на LVEE кірункаў – распрацоўвання і адміністравання свабодных праграм, а таксама разнастайных прыладаў, якімі кіруе АС Linux – варта зазначыць узрост колькасці выступленняў і спавяшчэнняў сацыяльнай тэматыкі, часткова ўлучаных у адпаведны блок, а часткова вынесеных на абмеркаванне ў межах тэматычнага круглага стала і відэа-прагляду. Таксама можна адзначыць і ўзрост цікаўнасці прэсы да ўдзелу ў канферэнцыі.

Мерапрыемства падтрымалі IT-кампаніі SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems і Локальные сети. Інфармацыйнымі партнэрамі канферэнцыі сталі часопіс IT Бел, беларускія парталы it-job.by і open.by, часопісы Linux Magazine, Root@UA, IT Business Week, сеціўныя праекты IT-Event.Ru і usability.by.

Папярэдняя праграма канферэнцыі даступная на сайце канферэнцыі.

Author: Ihar Hrachyshka

Back to news list