International conference of developers
and users of free / open source software

Сайт і цяперашняя сітуацыя

April 01, 2009 12:09

У поўным тэксце навіны даступныя звесткі пра абнаўленне веб-пляцоўкі канферэнцыі і пра час яе правядзення, а таксама арганізацыйная інфармацыя.

Абнаўленне інфармацыйнай пляцоўкі

У новай версіі сайта, якая з сённяшняга дня афіцыйна знаходіцца па адрасе lvee.org, былі дададзеныя магчымасці, актуальныя як для ўдзельнікаў, гэтак і для арганізатараў канферэнцыі. У прыватнасці, значна прасцей стала работа па напаўненню кантэнта і ягонаму перакладу; на сённяшні дзень поўнасцю актуалізаваныя руская і англійская версія сайта, знаходзіцца на стадыі напаўнення беларускі пераклад. Вітаецца (і неабходны!) удзел валанцёраў: да падтрыманых моваў у бліжэйшы час пажадана было б дадаць як мінімум украінскую; было б добра таксама арганізаваць версію на літоўскай і, магчыма, польскай мовах.

Мінулая версія сайта даступная па адрасе 2008.lvee.org, а таксама на эксперыментальна-тэставай веб-пляцоўцы, якая нядаўна выклікала ажыятаж пасля выяўлення на ёй слядоў таямнічай дзейнасці (якая насамрэч аказалася падтрыхтоўкай абнаўлення сайта).

Таксама мы радыя прадставіць нашага тэхнічнага спонсара, тэлекамунікацыйную кампанію «Локальные сети», якая прадстаўляе хостынг вебсайту канферэнцыі.

Да ўвагі ўдзельнікаў

У новай якасці lvee.org першапачатковы разлічаны на існаванне на працягу не менш як некалькіх канферэнцый. Таму пасля рэгістрацыі карыстальніка паказваецца ягоны профіль і прапаноўваецца падпісацца на мерапрыемства, рэгістрацыя на якое адкрытая ў дадзены момант. На сённяшні дзень даступна адзінае мерапрыемства – LVEE 2009.

Звяртаем увагу зарэгістраваных карыстальнікаў на неабходнасць актываваць свой уліковы запіс, для чаго трэба прайсці па атрыманай на e-mail спасылцы!

Пра час правядзення канферэнцыі

Папярэдне ў якасці даты правядзення канферэнцыі выбраныя 18-21 чэрвеня. На выбар даты паўплывалі каляндарныя асаблівасці 2009 году, а таксама выяўленыя ў 2008 г. нязручнасці апошніх чыслаў месяца з-за магчымых службовых накладак удзельнікаў. На жаль, падчас абмеркавання гэтага пытання не працавала публічная рассылка LVEE, у сувязі з чым аргкамітэт прыносіць свае прабачэнні супольнасці (гэты тэкст – свайго кшталту справаздача пра зробленую працу за той час, калі большасць удзельнікаў не магла сачыць за падрыхтоўкай). У той жа час мы павінны папрасіць прабачэнне ў тых з падпісчыкаў, для каго аказаліся непажаданымі шматлікія тэставыя паведамленні, якія суправаджалі папраўку рассылкі і яе настройку на новым хостынгу.

Author: Марына Агiбалава

Back to news list