Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

FOSS Lviv-2014

18 лютага 2014, 11:48

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя FOSS Lviv-2014 пройдзе ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка 24.04 – 27.04.2014

Напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў адукацыі;
  2. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў навуцы;
  3. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў бізнэсе;
  4. Свабоднае праграмнае забеспячэнне дома.

Рабочыя мовы канферэнцыі – украінская, руская, беларуская, польская, англійская.

На канферэнцыю запрашаюцца распрацоўнікі, карыстальнікі, IT-менеджэры і ўсе, каго цікавіць выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння.

Задачы FOSS Lviv-2014 – забяспечыць эфектыўныя зносіны і абмен інфармацыяй, абмеркаваць перспектывы развіцця свабоднага праграмнага забеспячэння ў дзелавым сектары, навуцы і адукацыі і ініцыяваць новыя праекты па выкарыстанні свабоднага праграмнага забеспячэння. Даклады і абмеркаванні тычацца практычных аспектаў распрацоўкі і ўкаранення праграм, зніжэння кошту ліцэнзій і абслугоўвання інфармацыйных сістэм.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба да 20.04.2014 зарэгістравацца (гл. больш падрабязную інфармацыю на старонцы аб канферэнцыі).

Тэзісы дакладаў прымаюцца да 31.03.2014.

Для ўдзельнікаў канферэнцыі, якія не змогуць прыбыць у Львоў на канферэнцыю, будзе арганізавана Інтэрнэт-секцыя канферэнцыі з дапамогай тэхналогіі BigBlueButton . Тэхнічныя патрабаванні да кліенцкай часткі .
Тэставая пляцоўка для праверкі апаратных і праграмных сродкаў удзельнікаў Інтэрнэт-секцыі будзе разгорнута 10 і 11 красавіку 2014

Арганізатары канферэнцыі:


Аўтар: Dmitriy Kostiuk

Назад да спісу навінаў
blog comments powered by Disqus