Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Правілы афармлення тэзісаў

Агульныя правілы

Для ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці дакладчыка неабходна не пазней за 03 жніўня прадставіць на разгляд тэзісы дакладу праз інтэрфейс залівання тэзісаў у асабістым профілі ўдзельніка.

Тэзісы падаюцца па-англійску, па-беларуску ці па-руску.

Памер тэзісаў – ад аднаго да трох аркушоў фармату А5 (блізу шасці тысяч знакаў без прабелаў). Да тэзісаў павінна быць прыкладзеная анатацыя на англійскай мове. Пажаданы аб’ём анатацыі — у не больш за пяцьсот сімвалаў.

Выявы, калі яны ёсць, падаюцца ў асобных файлах. Спіс літаратуры, калі ён ёсць, падаецца ў канцы тэзісаў. Для электронных крыніц пазначаецца назва рэсурсу (ці асобнай публікацыі на ім) і URL вэб-старонкі.

Прадстаўленне тэзісаў на рэцэнзію

Тэзісы праходзяць калектыўнае рэцэнзіяванне. Рэцэнзіяванне дазваляе зберагчы праграму канферэнцыі ад дакладаў, слаба адпаведных яе тэматыцы, а таксама забяспечвае адпаведнасць прадстаўленых матэрыялаў узроўню канферэнцыі.

Каб прадставіць на разгляд тэзісы, неабходна перайсці ў асабісты профіль (напрыклад, праз аднайменны пункт меню “Удзельнікі”) і націснуць кнопку “Тэзісы” (даступная для ўдзельнікаў, якія ўжо падпісаліся на канферэнцыю ў тым жа асабістым профілі). Па націску кнопкі адкрываецца старонка працы з тэзісамі. Для стварэння тэзісаў варта націснуць на спасылку “Стварыць новыя тэзісы”:

Пры гэтым адкрыецца форма рэдагавання тэзісаў, у графы якой неабходна ўнесці ўсю патрэбную інфармацыю:

Тэзісы лічацца прадстаўленымі на разгляд аргкамітэту толькі пасля таго, як адзначана опцыя “гэтыя тэзісы гатовыя да разгляду”. Без яе захаваныя тэзісы застаюцца аўтарскім чарнавіком.

Праглядзець заўвагі і каментарыі ад рэцэнзентаў, а таксама ўнесці ў тэзісы патрэбныя змены можна таксама праз старонку працы з тэзісамі. Акрамя таго, форма рэдагавання тэзісаў дазваляе загрузіць на сайт дадатковыя файлы (напрыклад, выявы), а таксама падключыць суаўтара (выбраўшы яго ўліковы запіс са спіса) да супольнага рэдагавання тэксту.

ЗАЎВАГА: для дадання суаўтара тэзісы павінны ўжо існаваць.

Пасля прагляду тэзісаў рэцэнзенты пакідаюць свае каментарыі, якія з’яўляюцца ўнізе, пад тэкстам тэзісаў:

Праглядзець каментарыі можна, націснуўшы кнопку “Тэзісы” ў асабістым профіле і затым выбраўшы спасылку “Паказаць” (калі аўтар прадставіў на канферэнцыю некалькі тэзісаў, выбіраецца спасылка “Паказаць” насупраць патрэбнага загалоўка ў табліцы).

Асаблівасці афармлення

Пры неабходнасці ўнесці ў тэкст тэзісаў элементы афармлення можна выкарыстоўваць разметку textile. Найбольш тыповае ўжыванне – вылучэнне падзагалоўкаў, спісы, спасылкі на цытаваныя крыніцы, устаўка табліц, выяў. Па спасылцы, прыведзенай на
старонцы рэдагавання тэзісаў, даступная інтэрактыўная інструкцыя па выкарыстанні textile, якая дазваляе на месцы паспрабаваць розныя элементы разметкі.

Пры неабходнасці выкарыстоўваць матэматычныя формулы ў тэксце падтрымліваецца разметка формул у стылі LaTeX. На дадзены момант падтрымліваюцца выключныя формулы:


div. !http://www.codecogs.com/png.latex?\displaystyle%20y=x%5E2!

Падтрымка ўнутрытэкставых формул LaTeX, якія пазначаюцца як , знаходзіцца на эксперыментальнай стадыі.

blog comments powered by Disqus