Пра канферэнцыю
Міжнародны збор і канферэнцыя “Linux Vacation / Eastern Europe” праводзіцца ў Беларусі ўжо шосты год, аб’ядноўваючы нефармальныя зносіны і актыўны адпачынак энтузіястаў свабоднага праграмавання.
Канферэнцыя традыцыйна адбываецца напрыканцы чэрвеня ці у пачатку ліпеня. Ад 2011 году ў лютым таксама праводзіцца зімовая сэсія Linux Vacation / Eastern Europe – LVEE Winter.
Мэта правядзення LVEE – абмен прафесійным досведам у праектаванні, распрацоўванні, укараненні, падтрымоўванні і развіцці прадуктаў open source, а таксама прыцягненне шырэйшых пластоў IT-супольнасці да публічнага дыялогу пра магчымасці прадуктаў свабоднага праграмавання, праблемы, якія паўстаюць у часе іх інтэграцыі, і спосабы іх развязання.
Цэнтральным складнікам LVEE выступае Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў прадуктаў свабоднага праграмавання. Фармат канферэнцыі ўлучае выступленні, workshop-ы і круглыя сталы. У дапамогу выступоўцам – канферэнц-зала, праектар, гукавая тэхніка. Да пачатку канферэнцыі плануецца выданне збору тэзісаў.
Заданні, якія паўстаюць перад канферэнцыяй: даць удзельнікам магчымасць памяняцца досведам, зарганізаваць абмеркаванне найбольш актуальных кірункаў і тэндэнцый развіцця галіны, набытых практычных ведаў. Сустрэча пакліканая дапамагчы ўтварыць патрэбныя кантакты, даць ход ідэям, падтрымаць супольнасць open source.
Абсяг тэмаў канферэнцыі ахапляе шырокае кола платформаў – ад працоўных станцый і сервераў, у тым ліку віртуалізаваных, да ўбудаваных сістэм і мабільных прыладаў. У тэматыку канферэнцыі традыцыйна ўваходзяць наступныя кірункі:
- распрацоўванне і тэставанне прадуктаў свабоднага праграмавання;
- адміністраванне сістэм, збудаваных на іхнім падмурку;
- падрыхтоўванне адмыслоўцаў у галіне свабодных праграмных тэхналогій;
- досвед укаранення прадуктаў open source;
- праўныя і арганізацыйныя асаблівасці выкарыстання свабодных ліцэнзій.
Мы вітаем любыя іншыя кірункі, якія датычаць свабоднага праграмавання і пашыраюць згаданую тэматыку.
Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыi мовы: расійская, беларуская і ангельская.
LVEE Winter 2018 адбудзецца 23 – 26 жніаўня у наваколі Менска.
Арганізатарамі LVEE выступае суполка менскіх карыстальнікаў Linux, Minsk Linux Users Group, а таксама дзейныя ўдзельнiкi супольнасцi open source з Горадні і Берасця.
У арганізацыйны ўнёсак ўдзельніка LVEE ўлучаныя выдаткі за жытло і харчаванне (сняданак, абед, вячэра), давоз з Менску да месца ладжання канферэнцыі і назад, сплата за дадатковую сімволіку і атрыбутыку LVEE. Выступоўцы і прадстаўнікі фундатараў вызваленыя ад сплаты гэтага ўнёску.
Пазнаёміцца з парадкам афармлення і падання тэзісаў, пагартаць матэрыялы з мінулых канферэнцый можна ў раздзеле Выступленні.