Валантэры
LVEE дзейнічае згодна з духам і прынцыпамі свабоднага праграмавання, а таму абапіраецца на валантэрскую дапамогу.
Нам было б цяжэй працаваць у справе арганізацыі LVEE 2010, арганізатары не здолелі б зрабіць столькі справаў без падмогі гэтых людзей:
Пераклад інтэрфэйсу і зместу сайта lvee.org ды іншых інфармацыйных матэрыялаў (прэс-рэлізаў, публікацый у замежных СМІ, артыкулаў у Вікіпедыях ды інш.):
- Ігар Грачышка – беларускі пераклад;
- Марына Агібалава – англійскі пераклад;
- Сяргей Рагузаў – польскі пераклад;
- Уладзімір Каранькоў – украінскі пераклад.
Арсені Случэўскі, Дзмітры Спадарац, Ігар Грачышка, Іван Семярнік, Kostya ‘integer’ Sha, Віктар Сяргейчык і Юры Пац бралі ўдзел у распаўсюджванні інфармацыйных паведамленняў пра канферэнцыю.