Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

LUG

Лакальныя суполкі карыстальнікаў Linux (LUGs) падтрымоўваюць аперацыйную сістэму GNU/Linux і адпаведную інфраструктуру праграмавання ў сваім краі. Існуюць і іншыя падобныя арганізацыі, напрыклад, суполкі карыстальнікаў FreeBSD, аднак яны менш распаўсюдзіліся, і часта LUG улучае ў свае інтарэсы іншыя свабодныя UNIX-падобныя аперацыйныя сістэмы.

LUG – некамерцыйнае, нефармальнае згуртаванне карыстальнікаў, заснаванае на прынцыпах адкрытасці і ўзаемнага падтрымання. У перыяд, калі GNU/Linux яшчэ не быў гэтак шырока распаўсюджаны, часта LUG станавіліся найбольш дзейсным спосабам атрымання парады ці новай версіі дыстрыбуцыі. На сённяшні дзень мэтавай аўдыторыяй LUG, як і раней, ёсць карыстальнікі свабодных праграм, а таксама адмыслоўцы, якія маюць за мэту самаадукацыю.

Значная частка стасункаў удзельнікаў LUG адбываецца ў спісах рассылання пошты, на форумах і IRC. Акрамя гэтага, характэрныя для дзейнасці LUG перыядычныя сустрэчы ўдзельнікаў (напрыклад, штомесячныя або штогадовыя), накіраваныя на прасоўванне свабоднага праграмавання.

Ніжэй можна пазнаёміцца з спісам краінаў, якія бяруць найбольш чынны ўдзел у LVEE. Тыя LUG, што не трапілі ў спіс, могуць даслаць кантактную інфармацыю любым з гэтых спосабаў. Таксама можна зарэгістраваць сваю групу ў міжнародным каталозе на сайце http://www.linux.org/groups/.

Арменія

Беларусь

Балгарыя

Вугоршчына (hu_hublug@lvee.org)

Малдова

Польшча (pl_lug@lvee.org)

Расія http://lug.ru/lugs

Румынія

Славенія (si_lug@lvee.org)

Украіна