26.07.2019
Каманда “Мапы заўтрашняга дня” запрашае хактывістаў да ўдзелу ў опенсорс-хакатоне
Каманда айці-валанцёраў Фаланстэра і опенсорс-актывісты з нямецкіх суполак KartevonMorgen і Wechange.de 11-18 жніўня ладзяць хакатон па развіццю Мапы заўтрашняга дня.
07.07.2019
Распачаты прыём заяваў на LVEE 2019
02.08.2018
Аплата ўдзелу ў LVEE праз сістэму “Разлік” (АРIП)
Сцісла пра канферэнцыю
27 – 30 жніўня пад Менскам пройдзе анлайн-сесія Міжнароднай канферэнцыі распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм Linux Vacation / Eastern Europe (LVEE 2020). Імпрэза спалучае стасункі і адпачынак адмыслоўцаў і прыхільнікаў свабоднага праграмавання, у тым ліку для платформы GNU/Linux, але не толькі.
Арганізатары LVEE – суполка менскіх карыстальнікаў Linux, а таксама дзейныя сябры супольнасці open source з гарадоў Беларусі. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы – расейская, беларуская і ангельская.
Заявы на ўдзел і тэзісы выступленняў прымаюцца да 24 жніўня.
Фармат канферэнцыі ўключае галоўным чынам даклады і кароткія выступы; магчымыя таксама круглыя сталы і код-спрынты. У распараджэнні дакладчыкаў канферэнц-зала, абсталяваная ўсёй неабходнай апаратурай.
Для матэрыялаў дакладаў LVEE 2020 прадугледжана як размяшчэнне ў публічным доступе да пачатку канферэнцыі з наступным папаўненнем мультымедыйнымі матэрыяламі (слайды і відэа дакладаў), так i ўключэнне тэзісаў ў друкаваны зборнік LVEE.
Тэматыка дакладаў тычыцца распрацоўкі, суправаджэння і адміністравання вольнага праграмнага забяспечэння, ўкаранення рашэнняў на яго аснове, пабудовы бізнесу, заснаванага на свабодных тэхналогіях, асаблівасцяў выкарыстання свабодных ліцэнзій. Канферэнцыя традыцыйна ахоплівае шырокае кола платформаў – ад працоўных станцый і сервераў да ўбудаваных сістэм і мабільных прылад.
Аргкамітэт запрашае да ўдзелу спонсараў.
Падрабязней можна прачытаць на старонцы Канферэнцыя.