Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Месца канферэнцыі

Канферэнцыя пройдзе на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчай базы “Галактыка”,
размешчанай у лясным масіве на беразе ракі Іслач ў 40 км ад г. Мінска.

Тэрыторыя правядзення канферэнцыі знаходзіцца ў зоне дзеяння сотавай сувязі
і бесправадной сеткі. Спартыўна-аздараўленчая база прадастаўляе ў
распараджэнне удзельнікаў LVEE нумары на 2, 3, 4, 5 чалавек (са зручнасцямі
на кожным паверсе і душам), а таксама канферэнц-зала з усім неабходным
абсталяваннем, спартыўныя пляцоўкі, більярдавыя сталы, альтанкі і мангалы,
выдатны хваёвы лес.

Трохразовае харчаванне ўключана ў суму арганізацыйнага унёска. Удзельнікам
з асаблівымі перавагамі ў ежы (дыета, вегетарыянства і інш) прапануецца
пазначыць пажаданую дыету ў анкеце пасля пацвярджэння іх заяўкі на ўдзел.

Пра даезд

Будзе арганізаваны цэнтралізаваны даезд з Менску ў дзень пачатку LVEE і цэнтралізаваны вываз удзельнікаў у апошні дзень канферэнцыі.

Для ахвотных самастойна даехаць да турыстычнай базы ёсць слоўнае тлумачэнне i звесткі OpenStreetMap:


View Larger Map

Перад пачаткам канферэнцыі ўдзельнікі, якія даязджаюць да месца канферэнцыі сваім аўтатранспартам, публікуюць інфармацыю на Wiki. Вы можаце ўзгадніць свае планы з іншымі, а таксама знайсці спадарожнікаў з свайго краю.

blog comments powered by Disqus