Аплата
Прадугледжаная адзіная сума аплаты для ўдзельнікаў – жыхароў і нежыхароў Рэспублікі Беларусь. Гэтая сума кампенсуе выдаткі на жытло і харчаванне (сняданак, абед, вячэра) за ўсе дні канферэнцыі, даезд з Менску да месца канферэнцыі і назад, а таксама дадатковую сімволіку і атрыбутыку LVEE. Таксама нагадваем, што выступоўцы, прадстаўнікі фундатараў і прэсы вызваляюцца ад аплаты гэтае сумы.
!-->
!-->
Для фізічных асобаў
Аплата ажыццяўляецца пасля прыезду на канферэнцыю.
Сума аплаты: 160 беларускіх рублёў (80 у.а.) за 3 дні ці 100 беларускіх рублёў (50 у.а.) за 2 днi.
!-->
!-->
Для юрыдычных асобаў
Для арганізацый, якія накіроўваюць аднаго ці больш працаўнікоў для ўдзелу ў канферэнцыі, аплата ажыццяўляецца праз банкаўскі пераказ на аснове дагавора не пазней за 8 лютага.
Сума аплаты:
1) 200 беларускіх рублёў (100 у.а.) на 3 дні ці 125 беларускіх рублёў (63 у.а.) на 2 днi: атрымаць прыклад дагавора, прыклад рахунка-фактуры;
2) 8 000 расійскіх рублёў (100 у.а.) на 3 дні ці 5 040 расійскіх рублёў (63 у.а.) на 2 днi: атрымаць прыклад дагавора, прыклад рахунка-фактуры.
!-->
!-->
Абмеркаваць іншы графік удзелу альбо атрымаць падрабязнейшыя звесткі пра аплату ўнёску можна, даслаўшы ліст на адрас: p.chebotarev@lvee.org, або патэлефанаваўшы на +375-29-3179210.