Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Канферэнцыя OSDN.Org.UA

08 верасня 2010, 23:01

Дзявятая ўкраінская канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмавання – у Кіеве, 2 кастрычніка 2010 года

Арганізатары канферэнцыі – Украінская група карыстальнікаў і распрацоўнікаў свабоднага і адкрытага праграмавання і кампанія NetStyle. Галоўнай тэмай канферэнцыі ёсць распрацоўванне і выкарыстанне свабодных праграмных прадуктаў, і гэтая тэма павінна аб’яднаць усіх удзельнікаў — распрацоўнікаў, сістэмных адміністратараў, інтэгратараў ды інш.

Спіс фундатараў падзеі адкрыты для новых удзельнікаў. На сёння ён складаецца з кампаній Media Magic Ltd і ColoCALL, а таксама нашага інфармацыйнага партнэра, часопіса [Root@UA].

Галоўныя задачы імпрэзы:

  • прапагандаванне магчымасцяў і перавагаў выкарыстання свабодных праграмаў;
  • прадстаўленне існых праектаў і працэсу іх стварэння;
  • выяўленне глабальнай тэндэнцыі да пераходу на свабодныя праграмы;
  • усталяванне шчыльных сувязяў паміж карыстальнікамі і стваральнікамі свабодных праграмаў.

Падрабязнасці пра канферэнцыю, рэгістрацыя для ўдзелу, звесткі пра магчымасць выступленняў ды інш. даступныя на пляцоўцы conference.osdn.org.ua. Тэзісы выступленняў прымаюцца да 23 верасня 2010 года.

Аўтар: Ihar Hrachyshka

Назад да спісу навінаў
blog comments powered by Disqus