Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Сёння распачынаецца LVEE-2009

02 ліпеня 2009, 11:42

Пятая канферэнцыя Linux Vacation Eastern Europe 2009 распачынаецца 2 ліпеня на турыстычнай базе “Хімік” пад Гродна.

Чакаецца, што ўдзел у канферэнцыі возьмуць каля 180 карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў свабодных праграм з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін.

Каля 30 дакладаў, прысвечаных свабодным праграмам і рашэнням на іх базе, будуць прадстаўленыя ў тэматычных секцыях “Тэхналогіі віртуалізацыі”, “Убудаваныя і партатыўныя сістэмы”, “Сістэмы бяспекі і сеткавая інфраструктура”, “Сродкі і тэхналогіі распрацоўкі праграм”, “Свабодныя праграмы ў жыцці грамадства”.

Генеральную падтрымку LVEE-2009 забяспечваюць беларускія кампаніі SaM Solutions і Promwad.

У лік інфармацыйных партнёраў увайшлі парталы it-job.by, open.by, root.ua, usability.by, it-event.ru, а таксама польскі часопіс Linux Magazine і беларускі часопіс Сетевые решения, спецыяльны выпуск якога утрымлівае тэзісы дакладаў.

Пасля заканчэння канферэнцыі матар’ялы выступаў, фотарэпартажы і водгукі удзельнікаў будуць апублікаваныя на сайце lvee.org .

Аўтар: Hleb Rubanau

Назад да спісу навінаў