FOSS Lviv 2015
31 сакавіка 2015, 21:01
5 навукова-практычная канферэнцыя FOSS Lviv-2015 пройдзе ў Львоўскім нацыянальным універсітэце ім. І.Франка 23.04 – 26.04.2015.
Напрамкі работы канферэнцыі:
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў адукацыі;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў навуцы;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў бізнэсе;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне дома.
Рабочыя мовы канферэнцыі – украінская, руская, беларуская, польская, англійская.
На канферэнцыю запрашаюцца распрацоўнікі, карыстальнікі, IT-менеджэры і ўсе, каго цікавіць выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння.
Задачы FOSS Lviv-2015 – забяспечыць эфектыўныя зносіны і абмен інфармацыяй, абмеркаваць перспектывы развіцця свабоднага праграмнага забеспячэння ў дзелавым сектары, навуцы і адукацыі і ініцыяваць новыя праекты па выкарыстанні свабоднага праграмнага забеспячэння. Даклады і абмеркаванні тычацца практычных аспектаў распрацоўкі і ўкаранення праграм, зніжэння кошту ліцэнзій і абслугоўвання інфармацыйных сістэм.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба да 10.04.2015 зарэгістравацца (гл. больш падрабязную інфармацыю на http://conference.linux.lviv.ua).
Тэзісы дакладаў прымаюцца да 10 красавіка 2015 г. з публікацыяй ў друкаваным зборніку матэрыялаў канферэнцыі, да 23 красавіка 2015 г. з унясеннем дакладу ў pdf-файл матэрыялаў канферэнцыі.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі, якія не змогуць прыбыць у Львоў на канферэнцыю, будзе арганізавана Інтэрнэт-секцыя канферэнцыі з дапамогай тэхналогіі BigBlueButton (http://bigbluebutton.org, тэхнічныя патрабаванні да кліенцкай часткі).
Тэставая пляцоўка для праверкі апаратных і праграмных сродкаў удзельнікаў Інтэрнэт-секцыі будзе разгорнута 9 і 10 красавіку 2015.
Арганізатары канферэнцыі:
- Львоўскі нацыянальны універсітэт імя Івана Франка;
- Львоўская група карыстальнікаў Linux;
- Нацыянальны педагагічны універсітэт імя М. П. Драгаманава;
- Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт;
- Праект Linux Vacation / Eastern Europe;