Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Канферэнцыя FOSS Sea: back-end на базе свабодных і адкрытых тэхналогій

14 лістапада 2013, 21:27

30 лістапада ў Адэсе адбудзецца VI спецыялізаваная тэхнічная канферэнцыі FOSS Sea.

Сёлета канферэнцыя становіцца тэматычнай, і першая тэма, якая будзе паднятая падчас яе — back-end на закладзе свабодных і адкрытых тэхналогій.

Канферэнцыя будзе праходзіць у двух паралельных патоках:

  • «Аблокі» — ўдзельнікі абмяркуюць тэхнічныя пытанні канфігурацыі, адміністравання і падтрымкі хмарных інфраструктур;
  • «JavaScript на бэкэнду» — тут гаворка пойдзе пра выкарыстанне розных рашэнняў, напрыклад, node.js, express.js, jscala і іншых.

Праграма канферэнцыі знаходзіцца на стадыі фарміравання.

Месца правядзення: HUB Odessa (вул. Грэцкая 1а).
Час правядзення: з 10:00 да 18:00.

Прайсці рэгістрацыю, а таксама знайсці больш інфармацыі пра мерапрыемства можна на сайце.

Арганізатары запрашаюць да супрацоўніцтва партнёраў і спонсараў.

Аўтар: Nick Void

Назад да спісу навінаў
blog comments powered by Disqus