Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Канферэнцыя OSSConf 2013

22 траўня 2013, 15:32

OSSConf 2013 пройдзе ў Жыліне, у Славакіі, з 2 па 4 ліпеня 2013.

Канферэнцыя прысвечаная свабодным праграмам ў адукацыі, навуцы і IT-вырашэннях. Ужо пяты раз яе арганізуюць славацкае Таварыства Адкрытых Інфармацыйных Тэхналогій і Факультэт кіравання і інфарматыкі Унівэрсытэта Жыліны. Канферэнцыя прыцягвае прафэсыяналаў і энтузіястаў з усёй Славакіі, а таксама з Чэхіі.

Традыцыйна канферэнцыя ўлучае спецыялізаваныя сэкцыі:

  • Свабодныя і адкрытыя праграмы ў навуцы і даследніцкай дзейснасці
  • OpenGIS — свабодныя праграмы ў геаінфармацыйных сістэмах
  • TEX і сябры
  • OSS ў адукацыі і IT-вырашэннях

Акрамя таго, падчас канферэнцыі будуць узнагароджаныя аўтары лепшых студэнцкіх работ, звязаных з FOSS, прызам ад SOIT и Liberix.

Тэзісы выступленняў прымаюцца да 3 чэрвеня 2013. Заявы на кароткія выступленні — да 5 чэрвеня 2013.

Летась падчас нефармальнай часткі канферэнцыі запланаваная паездка ў Старую Быстрыцу.

Калі Вы збіраецеся прыняць удзел у OSSConf 2013, калі ласка, зарэгіструйцеся на сайце канферэнцыі, ossconf.soit.sk.

Галоўныя фундатары канферэнцыі — Славацкае таварыства «Інфарматыка» і Red Hat.

Аўтар: andrewsh

Назад да спісу навінаў
blog comments powered by Disqus