Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Распачаты прыём заявак на LVEE Winter 2013

11 студзеня 2013, 00:35

Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння Linux Vacation / Eastern Europe Winter 2013 пройдзе з 15 па 17 лютага пад Мінскам.

Адкрыты прыём дакладаў і заявак на ўдзел, запрашаюцца да супрацоўніцтва спонсары.

LVEE Winter 2013, зімовая сесія канферэнцыі Linux Vacation / Eastern Europe, пройдзе ўжо другі раз у дадатак да традыцыйнага летняга варыянту LVEE, які штогод збірае ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Еўрасаюза і інш пачынаючы з 2005 года. LVEE аб’ядноўвае зносіны і адпачынак энтузіястаў у вобласці вольнага праграмнага забеспячэння і з’яўляецца на сённяшні дзень галоўнай падзеяй у грамадскім жыцці беларускай супольнасці распрацоўнікаў і карыстальнікаў адкрытых праграм.

Мерапрыемства пройдзе 15—17 лютага 2013 года ў наваколлі Мінска.

Мэта правядзення LVEE Winter — абмен досведам паміж спецыялістамі па праектаванню, распрацоўцы, укараненню, суправаджэнню і развіццю рашэнняў Open Source, а таксама прадстаўнікамі IT-бізнесу, зацікаўленымі ў феномене вольных праграм, абмеркаванне ролі свабодных тэхналогій у эвалюцыі бізнес-рашэнняў, карпаратыўных і дзяржаўных ІТ-сістэм.

Афіцыйныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская і англійская. Фармат ўключае пераважна даклады і кароткія выступы; таксама вітаюцца круглыя ​​сталы, варкшопы, код-спрынты. Спектр тэм канферэнцыі традыцыйна шырокі: ад новых свабодных тэхналогій, праграмных прадуктаў, вопыту іх укаранення і пабудовы бізнесу на аснове адкрытых тэхналогій, да аналізу прававых і эканамічных аспектаў вольнага ліцэнзавання. Дакладчыкі, а таксама прадстаўнікі кампаній-спонсараў і прэсы, вызваленыя ад выплаты арганізацыйнага ўнёску.

Для ўдзелу ў LVEE Winter 2013 патрабуецца зарэгістравацца на сайце канферэнцыі http://lvee.org. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 9 лютага. Перад уключэннем у праграму тэзісы дакладаў праходзяць этап калектыўнага рэцэнзавання, таму дакладчыкам неабходна своечасова прадставіць патрабаваныя матэрыялы, скарыстаўшыся сістэмай онлайн-рэдагавання тэзісаў на сайце канферэнцыі.

Аргкамітэт запрашае да ўдзелу спонсараў. На цяперашi момант выказалі жаданне падтрымаць LVEE Winter 2013 кампаніі SaM Solutions, PromWad, EPAM Systems, Wargaming.net, рэсурсы hoster.by і it-job.by.

Аўтар: Nick Void

Назад да спісу навінаў
blog comments powered by Disqus