Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

7-я канферэнцыя "СПЗ у вышэйшай школе"

16 снежня 2011, 18:30

Канферэнцыя адбудзецца 28-29 студзеня 2011 г. у Пераслаўлі-Залескім.

Сёмая канферэнцыя «Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў вышэйшай школе» адбудзецца з 28 да 29 студзеня 2011 года у горадзе Пераслаўлі-Залескім Яраслаўскай вобласці. Мэта канферэнцыі — стварыць адзіную інфармацыйную прастору, якая дазволіць карыстальнікам і распрацоўшчыкам СПЗ знаёміцца між сабой, дзяліцца досведам, складаць супольныя планы на будучыню, інакш кажучы — разам вырашаць праблемы распрацоўвання, укаранення і выкарыстання СПЗ у вышэйшай школе.

Арганізатары:

У плане стаіць выданне зборніка тэзісаў выступленняў да пачатку працы канферэнцыі.

Чаканыя тэмы выступленняў:

  • Выкарыстанне свабоднага ПЗ у навучанні: распрацаванне, укараненне, методыка выкладання;
  • Навуковыя праекты, звязаныя з распрацаваннем і выкарыстаннем свабоднага ПЗ;
  • Супраца вышэйшай і сярэдняй школы дзеля ўкаранення пакета свабоднага праграмнага забеспячэння (ПСПЗ) у агульнаадукацыйных установах;
  • Укараненне свабоднага ПЗ у інфраструктуру навучальнай установы: праблемы і рашэнні;
  • Сацыяльныя і эканамічна-праўніцкія асаблівасці выкарыстання свабоднага ПЗ у вышэйшай школе.

Выступоўцы вызваленыя ад арганізацыйнага ўнёску.

Падрабязнейшыя звесткі пра канферэнцыю, у тым ліку правілы афармлення тэзісаў, ключавыя даты, адрасы, інфармацыю пра даезд да месца і інш. – можна знайсці на сеціўнай пляцоўцы канферэнцыі.

Перад канферэнцыяй мы ладзім Зімовую Школу Linux для выкладчыкаў
Тэма Школы – “Linux у адукацыйнай установе”. Падрабязней пра Школу можна прачытаць тут.

Аўтар: Dmitriy Kostiuk

Назад да спісу навінаў
blog comments powered by Disqus