7-я канферэнцыя "СПЗ у вышэйшай школе"
16 снежня 2011, 18:30
Канферэнцыя адбудзецца 28-29 студзеня 2011 г. у Пераслаўлі-Залескім.
Сёмая канферэнцыя «Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў вышэйшай школе» адбудзецца з 28 да 29 студзеня 2011 года у горадзе Пераслаўлі-Залескім Яраслаўскай вобласці. Мэта канферэнцыі — стварыць адзіную інфармацыйную прастору, якая дазволіць карыстальнікам і распрацоўшчыкам СПЗ знаёміцца між сабой, дзяліцца досведам, складаць супольныя планы на будучыню, інакш кажучы — разам вырашаць праблемы распрацоўвання, укаранення і выкарыстання СПЗ у вышэйшай школе.
Арганізатары:
- Універсітэт г. Пераслаўля ім. А. К. Айламазяна
- Інстытут Праграмных Сістэм РАН
- Інстытут Логікі
- ALT Linux
У плане стаіць выданне зборніка тэзісаў выступленняў да пачатку працы канферэнцыі.
Чаканыя тэмы выступленняў:
- Выкарыстанне свабоднага ПЗ у навучанні: распрацаванне, укараненне, методыка выкладання;
- Навуковыя праекты, звязаныя з распрацаваннем і выкарыстаннем свабоднага ПЗ;
- Супраца вышэйшай і сярэдняй школы дзеля ўкаранення пакета свабоднага праграмнага забеспячэння (ПСПЗ) у агульнаадукацыйных установах;
- Укараненне свабоднага ПЗ у інфраструктуру навучальнай установы: праблемы і рашэнні;
- Сацыяльныя і эканамічна-праўніцкія асаблівасці выкарыстання свабоднага ПЗ у вышэйшай школе.
Выступоўцы вызваленыя ад арганізацыйнага ўнёску.
Падрабязнейшыя звесткі пра канферэнцыю, у тым ліку правілы афармлення тэзісаў, ключавыя даты, адрасы, інфармацыю пра даезд да месца і інш. – можна знайсці на сеціўнай пляцоўцы канферэнцыі.
Перад канферэнцыяй мы ладзім Зімовую Школу Linux для выкладчыкаў
Тэма Школы – “Linux у адукацыйнай установе”. Падрабязней пра Школу можна прачытаць тут.