Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Месца канферэнцыі

Канферэнцыя адбудзецца на турыстычнай базе “Хімік” у аколіцах Горадні.

Турыстычная база аддае ўдзельнікам LVEE нумары на 2, 3, 4, 5 асобаў без прыбіральні ў нумарах, але ў вялікім дамку ці ў асобным будынку.

Канферэнцыйная зала з усім патрэбным абсталяваннем, спартовыя пляцоўкі, возера з пясчаным пляжам, велізарная колькасць альтанак і мангалаў, цудоўны сасновы лес і, галоўнае, – поўная адсутнасць доступу ў сеціва – ідэальныя ўмовы для размоваў і адпачынку.

Вогнішчы на тэрыторыі базы забароненыя, таксама не вітаюцца сабакі.

У пачатку канферэнцыі будзе прадстаўлены папярэдні план жытла для ўдзельнікаў.

Пра даезд

Будзе арганізаваны цэнтралізаваны даезд з Менску і Горадні ў дзень пачатку LVEE і цэнтралізаваны вываз удзельнікаў у апошні дзень канферэнцыі.

Падрабязнейшыя звесткі пра даезд з’явяцца тут пазней.

Для ахвотных самастойна даехаць да турыстычнай базы ёсць слоўнае тлумачэнне, карты мясцовасці, звесткі Google Maps і графічны рысунак маршруту, звесткі OpenStreetMap:


View Larger Map

Таксама турбаза даступная на праекце OpenStreetMap.

Перад пачаткам канферэнцыі ўдзельнікі, якія даязджаюць да месца канферэнцыі сваім аўтатранспартам, публікуюць інфармацыю на Wiki. Вы можаце ўзгадніць свае планы з іншымі, а таксама знайсці спадарожнікаў з свайго краю.