Міжнародна конференція розробників
і користувачів вільного програмного забезпечення

Форум DEDF-2011

25 січня 2011, 21:35

Пачалася рэгістрацыя на II Форум распрацоўнікаў лічбавай электронікі

Адзін з нашых сталых партнэраў, Iнавацыйная кампанія Promwad, ладзіць 3 сакавіка 2011 года ў Маскве разам з кампаніяй MT-System II Форум распрацоўнікаў лічбавай электронікі. Галоўная тэма форуму: «Практыка выкарыстання сістэм-на-крышталі ў мультымедыйнай і партатыўнай электроніцы». Тэхнічныя адмыслоўцы могуць падаць заяву на дармовы ўдзел у якасці слухачоў ці выступоўцаў.

Традыцыйна DEDF пройдзе ў фармаце аднадзённай канферэнцыі, у межах якой будуць асвятляцца выключна практычныя бакі выкарыстання разнастайных тэхналогій у распрацоўцы электронікі. Удзельнікі форуму змогуць скарыстацца ўсімі перавагамі жывых стасункаў і мены досведам. Яны вывучаць новыя падыходы да развязання інжынерных заданняў, разглядзяць прыклады ажыццёўленых праектаў з выкарыстаннем АС Linux, Android і WinCE, а таксама пазнаёмяцца з новымі вырабамі расійскіх адмыслоўцаў – прыладамі і ўбудаванымі сістэмамі на чыпах Samsung, Texas Instruments і інш. Акрамя гэтага, усе ахвотныя змогуць задаць колькі пытанняў запрошаным знаўцам і пагутарыць з прадстаўнікамі расійскамоўнага цэнтра тэхнічнай падтрымкі Samsung.

Асаблівыя перавагі ад удзелу ў DEDF-2011 чакаюць выступоўцаў. Яны пакажуць свае экспертныя веды адмыслоўцам у галіне распрацоўкі электронікі (магчымым заказчыкам і працадаўцам), атрымаюць водгукі пра ўласныя праекты, змогуць параіцца з вядучымі інжынерамі галіны.

Мэтавая аўдыторыя DEDF-2011: інжынеры-распрацоўнікі лічбавай электронікі, тэхнічныя адмыслоўцы, знаўцы ў справе выкарыстання, кіраўнікі аддзелаў распрацоўкі, тэхнічныя дырэктары дызайн-цэнтраў, кампаніі-дыстрыбутары і тэхналагічныя вендары.

Тэрмін для рэгістрацыі заяваў да 13 лютага 2011 года ўключна – для выступоўцаў, і да 20 лютага 2011 года ўключна – для слухачоў. Падрабязнейшыя звесткі можна знайсці на афіцыйнай сеціўнай пляцоўцы форуму.

Автор: Dmitriy Kostiuk

Назад до списку новин