Міжнародна конференція розробників
і користувачів вільного програмного забезпечення

Канферэнцыя распрацоўнікаў электронікі Party hard!

23 січня 2016, 04:05

Канферэнцыя пройдзе ў Парку высокіх тэхналогій 6 лютага, 2016 г. у Мінску.

Бізнес-інкубатар Парка высокіх тэхналогій запрашае інжынераў-электроншчыкаў, сістэматэхнікаў, праектантаў, а таксама аматараў, якія канструююць уласныя электронныя прылады і прыборы на прафесійную канферэнцыю Party Hard.

Тэмы канферэнцыі:

  • Інжынерныя аспекты праектавання і рэалізацыі праектаў у сферы электронікі;
  • Бізнес на распрацоўцы, вытворчасці і продажы электронных прылад;
  • Сусветныя трэнды і тэндэнцыі ў сферы электронікі.

Паралельна з канферэнцыяй у холе бізнес-інкубатара ПВТ пройдзе выстава электронных прылад беларускіх распрацоўнікаў.

Праграма канферэнцыі фармуецца, да ўдзелу ў дакладах і ў выставе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.

Пазнаць падрабязнасці пра Party Hard! і зарэгістравацца на яго можна на афіцыйным сайце.

Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі найстары беларускі ІТ-партал Кампутарныя весткі, распрацоўнік прыбораў экалагічнага маніторынгу кампанія R-NOX і Парк высокіх тэхналогій.

Автор: Галина Балашкова

Назад до списку новин