Международная конференция разработчиков
и пользователей свободного программного обеспечения

FOSS Sea 2010

18 августа 2010, 00:07

Наш інфармацыйны партнэр [Root@UA]Media запрашае ўсіх да ўдзелу ў 3-й міжнароднай канферэнцыі FOSS Sea 2010, што адбудзецца 16-17 верасня ў Адэсе.

У межах канферэнцыі адбудзецца святкаванне Дня свабоднага праграмавання. Пачаткоўцаў зможа зацікавіць Інсталяцыйны фэст.

Канферэнцыя скіраваная на эфектыўныя ўзаеміны, мену досведам, абмеркаванне будучыні свабоднага праграмавання, а таксама заснаванне новых праектаў, звязаных з свабодных і адкрытым праграмаваннем у адукацыйнай і навуковай сферах.

Афіцыйная частка імпрэзы адбудзецца ў Вялікай фізічнай аўдыторыі Нацыянальнага Адэскага ўніверсітэта (вул. Пастэра, 27), а нефармальная – на турыстычнай базе Адэскага альпінісцкага клуба.

Да 12 верасня ўдзельнікі могуць дасылаць свае тэзісы выступленняў, бліц-выступленняў або майстар-класаў у адзін з раздзелаў канферэнцыі:

  • уводзіны ў тэматыку свабоднага/адкрытага праграмавання;
  • свабоднае/адкрытае праграмаванне ў адукацыі і навуцы;
  • прадукты свабоднага/адкрытага праграмавання для дзяржаўнага і грамадскага сектараў;
  • прадукты свабоднага/адкрытага праграмавання для бізнэс-сектара;
  • апаратура на базе свабоднага/адкрытага праграмавання;
  • узаемадзеянне распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага/адкрытага праграмавання;
  • навуковыя праекты, якія выкарыстоўваюць свабоднае/адкрытае праграмаванне; свабоднае/адкрытае праграмаванне ў сеціве;
  • магутныя сістэмы і кластары.

Запрашаем да ўдзелу фундатараў. Супраца з арганізатарамі канферэнцыі зможа зацікавіць кампаніі, зацікаўленыя ў зносінах з адмыслоўцамі адкрытых тэхналогій, а таксама фірмы, якія хочуць падтрымоўваць і развіваць рух за свабодны/адкрыты код у Украіне.

Зарэгістравацца на канферэнцыю і больш пра яе даведацца можна на сайце www.foss-sea.org.ua.

Автор: Ihar Hrachyshka

Назад к списку новостей