Международная конференция разработчиков
и пользователей свободного программного обеспечения

Аплата ўдзелу ў LVEE праз сістэму “Разлік” (АРIП)

01 августа 2018, 06:03

Дзякуючы партнёрству з Мінскім Хакерспэйсам да 16 жніўня арганізацыйны ўзнос LVEE 2018 можна выплаціць праз сістэму АРIП.

Акрамя стандартнай для LVEE аплаты пры рэгістрацыі на месцы канферэнцыі арганізацыйны ўзнос удзельніка зараз можна аплаціць праз сістэму “Разлік” у інтэрнэт-банку ці ў інфакіёску або банкамаце.

Для аплаты неабходна выбраць (ЕРИП) → Благотворительность, общественные объединения → Научные, Технические, Профессиональные → Мастерская ИТТ -hackerspace.by → Благотворительный взнос LVEE. Далей ўводзіцца Прозвішча, імя ўдзельніка і сума ўзноса.

Звяртаем увагу, што аплата арганізацыйнага ўзноса праз АРІП прымаецца да 16 жніўня.

Автор: Dmitriy Kostiuk

Назад к списку новостей