Международная конференция разработчиков
и пользователей свободного программного обеспечения

Drupal-злёт'12

07 ноября 2012, 17:58

15-16 снежня ў Мінску пройдзе Drupal-злёт.

На злёт збяруцца распрацоўшчыкі, гікі, евангелісты, інтэрнэт-актывісты і проста жадаючыя адкрыць для сябе свет Drupal.

Мэта злёта застаецца ранейшай – развіваць Drupal-супольнасць Беларусі.

У прошлым годзе першы Злёт утрымліваў больш тэорыі, чым практыкі. У гэтым годзе арганізатары жадаюць стварыць падзею, дзе ўдзельнікі будуць не толькі слухаць, але і максімальна далучацца да калектыўнай творчасці.

Гэтым разам кожны ўдзельнік будзе мець выбар, чым заняцца: перакласці модуль, стварыць сацыяльны стартап, выступіць з дакладам, абмеркаваць у коле зацікаўленных актуальныя праблемы і тэндэнцыі развіцця сістэмы, або проста паглядзець, што такое Drupal.

У выніку чакаецца зрабіць карысную справу – стварыць сайт на Drupal, перакласці некалькі модуляў на беларускую мову, дапамагчы з усталёўкай тым, хто толькі пачынае, а ўладальнікам сайтаў расказаць, як можна палепшыць іх праекты.

Усе падрабязнасці на сайце Drupal Rally.

Автор: Dmitriy Kostiuk

Назад к списку новостей