International conference of developers
and users of free / open source software

Выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння ва ўстановах адукацыі Украіны: спроба аналізу

Грыгорый Злобiн, Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Івана Франка

The analysis of free / open source software usage in higher educational institutions of Ukraine is presented, based of the `FOSS Lviv-2011’ International Scientific Conference reports.

Нягледзячы на станоўчы досвед выкарыстання свабодных праграм у адукацыі як у краінах блізкага, так і далёкага замежжа, ва Украіне да гэтага часу не прынятая канцэпцыя выкарыстання свабоднага праграмнага забеспячэння у адукацыі. Разам з тым намаганнямі энтузіястаў у навучальных установах Украіны свабоднае праграмнае забеспячэнне ўсё ж выкарыстоўваецца! Праз адасобленую пазіцыю Міністэрства адукацыі і навукі Украіны няма падрабязнай інфармацыі аб досведзе выкарыстання свабодных праграм у адукацыі. Дзякуючы таму, што ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка 01-06 лютага 2011 адбылася даволі прадстаўнічая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «FOSS Lviv-2011», з’явілася магчымасць правядзення аналізу выкарыстання СПЗ у вышэйшых навучальных установах Украіны. З 81 дакладаў 49 было прысвечана выкарыстанню СПЗ у навучальных установах. Даклады 1, якія былі пададзеныя на гэтую канферэнцыю, можна згрупаваць па наступных кірунках (назва дакладу падаецца на мове арыгіналу):

Дыстанцыйнае навучанне

Гэтай тэматыцы прысвечаная найбольшая колькасць дакладаў, 10:

  • «Розроблення електронного деканату для системи управління дистанційним навчання MOODLE» — Артеменко В.Б., Львоўская камерцыйная акадэмія
  • «Вибір платформи дистанційного навчання» — Коцаренко М.В., Бойко О.В., Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт ім. Данііла Галіцкага
  • «Використання контрольно-діагностичної програми iTest у ході моніторингу якості процесу навчання старшокласників» — Макаренко І.Є., Мерзлікін П.В., Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
  • «Використання системи Moodle для організації контролю знань майбутніми вчителями-гуманітаріями» — Маркова Є.С., Бердзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
  • «Тестування в Moodle як елемент менеджменту якості освіти: перший досвід» — Сергієнко В.П., Сліпухіна І.А., НПУ ім. М.П. Драгаманава
  • «Особливості програмного забезпечення в електронному навчанні» — Жарких Ю.С., Лисоченко С.В., Сусь Б.Б., Третяк О.В., Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Тараса Шаўчэнкі
  • «Інформаційно-аналітична система управління навчальним процесом ВНЗ на базі Moodle» — Триус Ю.В., Чаркаскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
  • «Використання CMS JOMLA! та LCMS MOODLE у ВНЗ» — Франчук В.М., НПУ ім. М.П. Драгаманава
  • «Локалізація системи MOODLE " — Франчук В.М., НПУ ім. М.П. Драгаманава
  • «Застосування вільного програмного забезпечення для дистанційного навчання у вищих навчальних закладах» — Захарченко В.М., Шапо В.М., Адэская нацыянальная марская акадэмія

Выкарыстанне сістэм кампутарнай матэматыкі

6 дакладаў можна аднесці да матэматычнай тэматыкі:

  • «Використання вільно-поширюваного ПЗ математичного призначення в університеті» – Бугаєць Н.О., НПУ ім. М.П. Драгаманава
  • «Вільнопоширювані системи комп’ютерної математики в освіті і науці» – Лазурчак І.І., Кобильник Т.П., Драгобыцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. І. Франка
  • «Використання комп’ютерних математичних систем у професійній підготовці майбутнього вчителя математики» – Лов’янова І.В., Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
  • «Моделювання задач електротехніки у XCOS» – Філь І.М., Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
  • «Розробка і використання web-інтерфейсів для роботи з системами комп’ютерної математики» – Чичкарьов Є.А., Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
  • «Про комп’ютерний супровід викладання геометрії» – Яхненко І.В., Лутфулін М.В., Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт ім. В.Г. Караленкі

Агульныя пытанні выкарыстання СПЗ у адукацыі

7 дакладаў другой па колькасці групы уключалі:

  • «Використання вільного програмного забезпечення в навчанні і наукових дослідженнях у Львівському національному університеті імені Івана Франка» – Апуневич С.Є., Злобін Г.Г., Рикалюк Р.Є., Шувар Р.Я., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Використання вільного програмного забезпечення в системі дистанційної освіти» – Воронкін О.С., Луганскі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў
  • «Вільнопоширюване програмне забезпечення курсу “Нові інформаційні технології” для студентів спеціальності “Біологія”» — Єфименко В.В., НПУ ім. М.П. Драгаманава
  • «Використання вільного програмного забезпечення у професійній підготовці майбутніх інженерів» – Покришень Д.А., Дрозд О.П., Сподаренко І.Й., Чарнігаўскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
  • «Про досвід використання ОС Linux у навчальному процесі Львівського національного медичного університету імені Данила Галицького» – Риковський П.А., Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт ім. Данііла Галіцкага
  • «LINUX та VIRTUAL-BOX у навчанні абстрактних понять теорії операційних систем» – Спірін О.М., Сверчевська О.С., Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. І. Франка
  • «З досвіду використання вільного програмного забезпечення при вивченні інформатики» – Харченко В.М., Нежынскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. Гогаля

Выкарыстанне адкрытых сродкаў праграмавання

Гэтая група апынулася найменшай па колькасці (4 даклады):

  • «Використання відкритих програмних засобів в процесі навчання статистичним дисциплінам» – Коркуна Т.Й., Самбарскі тэхнікум эканомікі і інфарматыкі
  • «Розрахунок фотоіонізаційних моделей небулярного газу в ОС LINUX UBUNTU 10.10 та WINDOWS 7» – Мелех Б.Я., Тишко Н.Л., Коритко Р.І., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Реалізація розподілених обчислень на основі грід-платформи з відкритим кодом BOINC» – Шийка Ю.Я., Шувар Р.Я., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Реалізація високопродуктивної обчислювальної системи на ОС LINUX» – Шувар Р.Я., Бойко Я.В., ЛНУ ім. І. Франка.

Распрацоўка праграмнага забеспячэння

Будучы тэматычна-роднаснай папярэдняй, гэтая група больш шматлікая і складаецца з 7 дакладаў, яна зраўнавалася з катэгорыяй «Агульныя пытанні выкарыстання СПЗ у адукацыі»:

  • «Комплекс програм для лазерних спостережень штучних супутників Землі» – Мартинюк-Лотоцький К.П., Білінський А.І., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Розробка системи спектральної діагностики димової плазми» – Сподарець Д.В., Драган Г.С., Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава
  • «Використання вільного програмного забез-печення для створення програми керування інформаційним автоматом» – Злобін Г., Скляр В., Чмихало О., Шевчик В., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Використання бібліотеки класів GEANT4 в ОС Linux при розробці програмного забезпечення для моделювання процесів взаємодії випромінювання з речовиною» – Малихіна Т.В., Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт ім. В.Н. Каразіна
  • «Програма для обробкирезультатів ЛЛС-спостережень як ВПЗ» – Апуневич С.Є., Апуневич С.В., Білінський А.І., Благодир Я.Т., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Програмне забезпечення керування телескопом ЛЛС-станції Львів-1831» – Білінський А.І., Мартинюк-Лотоцький К.П., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Використання Open Wrt як основи вбудованого програмного забезпечення маршрутизаторів» – Нек Т., ЛНУ ім. І. Франка

Асобныя даклады
І нарэшце, 5 дакладаў немагчыма аднесці ні да адной з пералічаных вышэй катэгорый:

  • «Інформаційна технологія управління навчальним навантаженням у вищих навчальних закладах» – Гриценко В.Г., Чаркаскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Б. Хмяльніцкага
  • «Про досвід використання офісного пакету OpenOffice.org.ukr в курсі інформатики для економічних і юридичних спеціальностей ВЗО» – Злобін Г.Г., ЛНУ ім. І. Франка
  • «Досвід використання редактора Gimp при вивченні курсу “Комп’ютерна графіка і дизайн”» – Матвієнко Ю.С., Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт ім. В.Г. Караленкі
  • «Використання програми GANTTPROJECT для побудови календарних графіків при розробці ПВР» – Грицук Ю.В., Меліхов О.І., Данбаская акадэмія будаўніцтва і архітэктуры
  • «Вільне ПЗ для підготовки наукових текстів і презентацій» – Лутфуллін М.В., Моторний М.І., Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт ім. В.Г. Караленкі

Можна канстатаваць як шырокі спектр выкарыстання СПЗ ва ўкраінскіх навучальных установах ад дыстанцыйнага навучання да распрацоўкі адкрытага праграмнага забеспячэння, так і шырокую геаграфію выкарыстання СПЗ ад Луганска на ўсходзе да Львова на захадзе і ад Чарнігава на поўначы да Адэсы на поўдні.

Лiтаратура

1 Тези міжнародної науково-практичної конференції FOSS LVIV-2011. Збірник наук. праць. ЛНУ ім. І. Франка, 2011. — 196 с.